У Літве прыпынена вяшчанне расійскага Першага канала

8 октября 2013

Літоўскі пастаўшчык паслуг кабельнага тэлебачання прыпыніў трансляцыю Першага балтыйскага канала, які перадае ў рэспубліцы сігнал Першага. Прычынай стаў паказ перадачы Чалавек і закон, у якой, на думку літоўскага боку, скажона паказаны падзеі 1991 года, калі пры штурме савецкімі войскамі тэлевежы загінулі людзі.