У Літве адкрылі стральбу ў адказ на заўвагу надзець маску

20 октября 2021
Тэма антыпрышчэпачнікаў у Еўропе набывае ўсё больш агрэсіўны характар. У Літве на  просьбу выконваць масачны рэжым у адказ адкрылі стральбу. Інцыдэнт адбыўся ў адным з магазінаў Вільнюса. Ахоўнік зрабіў заўвагу наведвальніку без маскі. Мужчыну гэтая просьба раззлавала, і ён напаў на супрацоўніка. Выклікалі паліцыю, аднак хуліган кінуўся ўцякаць. Ахоўнік магазіна пабег за ім, але той дастаў пісталет і адкрыў стральбу. Падазронага затрымалі, а пацярпелага супрацоўніка аховы даставілі ў бальніцу. 


У Вялікабрытаніі выявілі новы штам - AY4.2  


Ён можа стаць яшчэ больш заразным і перадавацца хутчэй за "Дэльту". Брытанскі ўрад мае намер прыняць чарговыя абмежавальныя меры ў выпадку, калі штам акажацца больш небяспечным.