У Літве адключылі ад эфіру тэлеканал "РТР-планета"

23 февраля 2018

Такое рашэнне прыняла нацыянальная камісія па радыё і тэлебачанні. Яе эксперты адзначылі, што ў праграмах тэлеканала ўтрымоўваюцца падбухторванні да вайны і нянавісці. Напрыклад, пагрозы ў адрас ЗША, заклікі аднавіць СССР і акупіраваць краіны Балтыі. Раней камісія ўжо двойчы спыняла трансляцыю "РТР-Планета" на тры месяцы. Зараз тэлеканал адключылі на год.