У Літве аб’явілі папярэднія вынікі першага тура парламенцкіх выбараў

10 октября 2016

У сойм краіны праходзяць сем партый. Прычым найбольшую колькасць галасоў атрымала партыя, якая ўпершыню ўдзельнічала ў выбарах, - "Літоўскі саюз сялян і зялёных". Другое месца ў "Саюза Айчыны хрысціянскіх дэмакратаў". І толькі трэці радок у кіруючай партыі сацыял-дэмакратаў. Як адзначаюць эксперты, апошнія наогул маглі страціць давер народа пасля нядаўніх карупцыйных скандалаў і змен у Працоўным кодэксе. Пройдзе другі тур. Ён адбудзецца 23 кастрычніка.