Ніхто з 9 кандыдатаў не набраў у першым туры больш як 50 працэнтаў галасоў. Таму праз два тыдні адбудзецца другі тур. У ім прымуць удзел два лідары першага этапа - эканаміст Гітанас Наўседа і экс-міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ. Рэферэндумы аб увядзенні інстытута двайнога грамадзянства і скарачэнні на 15 працэнтаў дэпутацкага корпуса ў парламенце не адбыліся з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў.













