У Літве пачаліся вучэнні НАТА Жалезны меч

4 ноября 2014

У іх удзельнічаюць больш за дзве з паловай тысячы вайскоўцаў з дзевяці краін альянсу. Манеўры праходзяць на найбуйнейшых палігонах Літвы Пабрадзе і Гайжунае, гэта Вільнюскі і Каўнаскі паветы. Вучэнні Жалезны меч праводзяцца ў Літве ўпершыню. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, іх мэта - адпрацоўка ўзаемадзеяння воінскіх часцей НАТА.