У Літве фіксуюць недахоп грузаперавозчыкаў. У краіне ўжо назіраюцца збоі з дастаўкай некаторых тавараў. Калі ўлады не прымуць меры для падтрымкі транспартнага сектара, Літва можа пайсці па так званым брытанскім сцэнарыі.
Харчовы крызіс у Вялікабрытаніі
Нагадаем, Аб'яднанае Каралеўства з-за дэфіцыту вадзіцеляў сутыкнулася з харчовым крызісам. З-за парушэння паставак у многіх частках краіны апусцелі магазінныя паліцы. А на запраўках стаяць шматкіламетровыя чэргі.













