У Літве - актыўная фаза вучэнняў "Жалезны воўк 2019 - II"

12 ноября 2019
На палігоне ў Пабрадзе недалёка ад мяжы з Беларуссю пачалася актыўная фаза вучэнняў НАТА "Жалезны воўк". Удзельнічаюць каля 4 тысяч вайскоўцаў з 11 краін. Паводле легенды, літоўскія вайскоўцы нападаюць на ўмоўнага праціўніка, папярэдне праведучы разведку. У ролі праціўніка і выступіў зводны батальён НАТА перадавога базіравання, дыслакаваны ў Літве. 

Дарэчы, як адзначылі ў ваенным ведамстве нашай краіны, за час аперацый, якія праводзяцца захадам, воінскі кантынгент НАТА і ЗША, размешчаны на ратацыйнай аснове на тэрыторыі сумежных з Беларуссю дзяржаў, за апошнія шэсць гадоў павялічыўся ў 13 разоў - з 550 чалавек да больш чым 7 тысяч, колькасць узораў узбраення і тэхнікі вырасла ў пяць разоў.