У Лісабоне трамвай сышоў з рэек і перавярнуўся

15 декабря 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Лісабоне. Там трамвай сышоў з рэек і перавярнуўся. Пацярпелі 28 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Паводле слоў відавочцаў, інцыдэнт адбыўся падчас павароту пасля няўдалага тармажэння. Прахожыя дапамаглі пасажырам выбрацца з трамвая. Зараз усе пацярпелыя дастаўлены ў шпіталь, іх жыццю нічога не пагражае.