У Лісабоне праходзіць Тыдзень моды

15 октября 2018

Лісабонскі тыдзень моды сабраў у сталіцы Партугаліі найбуйнейшых дызайнераў і зорных куцюр’е з розных краін. Фэшн-шоу разгортваецца адразу ў некалькіх месцах горада. Сербскі дызайнер Аляксандр Проціч прывёз калекцыю з бразільскімі матывамі. Стваральнікі пляжнага адзення таксама прадэманстравалі новую калекцыю вясна/лета - 2019. У яе ўвайшлі некалькі камбінезонаў, сукенак і штаноў. Дызайнер Луіс Карбалья ў сваёй калекцыі выкарыстаў малюнак з пладоў сакуры, тканіны насычанага вішнёвага колеру, а таксама ўсходнія матывы і лініі адзення.