У Ліме ўдзельнікі саміту АЦЭС падпісалі выніковую дэкларацыю

21 ноября 2016

Вялікая частка дакумента прысвечаная развіццю чалавечага патэнцыялу, а таксама выклікам для свабоднага гандлю і інвесціравання. Лідары прынялі дарожную карту па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці да 2025-га і заклікалі да барацьбы з карупцыяй, тэрарызмам і выступілі за празрыстасць сусветных рынкаў энергарэсурсаў.