У лясных пажарах у іспанскай Галісіі загінулі два чалавекі

16 октября 2017

Ахвяры трапілі ў вогненную пастку, калі ехалі на машыне. У рэгіёне зафіксавана 17 ачагоў. Іх ліквідуюць каля 350-ці пажарных і двухсот вайскоўцаў. Прычынай некаторых узгаранняў сталі падпалы. Адзін з самых буйных гарадоў Галісіі - Віга - акружаны агнём. Тут эвакуіравалі завод аднаго з аўтагігантаў і персанал гандлёвага цэнтра.