У Латвіі заўтра выбары ў парламент

3 октября 2014

У Латвіі надышоў дзень цішыні за суткі да выбараў у парламент, якія пройдуць 4 кастрычніка. Сёння забаронена любая агітацыя. Гэтым разам за месцы ў сейме пазмагаюцца 13 палітычных партый і аб'яднанняў. Пройдуць толькі тыя, хто набярэ не менш за 5% галасоў выбаршчыкаў. Паводле звестак сацапытанняў, лідар перадвыбарнай гонкі - аб'яднанне Цэнтр згоды.