У Латвіі завяршылася выратавальная аперацыя на месцы гандлёвага цэнтра, які абваліўся

25 ноября 2013

У Латвіі завяршылася выратавальная аперацыя на месцы гандлёвага цэнтра ў Рызе, што абваліўся ў мінулы чацвер. Целаў загінуўшых не выяўлена. У наступныя суткі на месцы здарэння будзе працаваць паліцыя. Ужо дапытаныя 107 чалавек, якія маюць дачыненне да праекціроўкі і будаўніцтва супермаркета, сабрана 100 мяшкоў доказаў, праведзена 58 экспертыз. Кіраўнік МУС засведчыў, што вінаватыя ў смерці 54 чалавек будуць знойдзеныя і панясуць пакаранне. У краіне працягваецца жалоба. Кнігу спачуванняў у памяць аб ахвярах трагедыі ў Рызе адкрыла пасольства Латвіі ў Мінску. Пакінуць у ёй запіс можна сёння з 10 раніцы да 4 гадзін і заўтра з 10 да гадзіны дня.