Міністэрства аховы здароўя Латвіі мае намер мабілізаваць усіх медыкаў у краіне з-за крытычнай сітуацыі з распаўсюджваннем COVID. Позвы атрымаюць супрацоўнікі прыватных медустаноў і медыкі, якія не працуюць у сферы аховы здароўя. За адмову - крымінальная адказнасць. План прадугледжвае таксама павелічэнне колькасці новых коек для COVID-пацыентаў.
Латвія займае адно з першых месцаў у свеце па росце захворвання. З 21 кастрычніка ў краіне лакдаўн і каменданцкая гадзіна. Акрамя таго, дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, у сістэме аховы здароўя аб'яўленая надзвычайная сітуацыя. У моргах заканчваюцца месцы, а ў бальніцах - свабодныя койкі. Рыга ўжо звярнулася па падтрымку да ЕС.













