У Латвіі вырашылі забараніць ветэранам прыходзіць у форме Чырвонай арміі на мерапрыемствы 9 Мая

20 марта 2019

Штраф 700 еўра.  Камісія сейма па правах чалавека і грамадскіх справах падтрымала адпаведныя папраўкі да закона.  Чакаецца, што яны будуць прынятыя парламентам у найбліжэйшы час.  Зараз закон прадугледжвае, што ўдзельнікам публічных мерапрыемстваў у Латвіі забаронена выкарыстоўваць флагі, гербы, гімны і сімволіку СССР, у тым ліку ў стылізаваным выглядзе.