Каранавірус не адпускае планету. У Прыбалтыцы захворванне застаецца на высокім узроўні. Цяжкая сітуацыя ў Латвіі. За апошнія сем дзён там больш за 2 сотні смерцяў ад COVID-19. Пры гэтым улады працягваюць прымушаць грамадзян масава праходзіць вакцынацыю. Так парламент краіны дазволіў работадаўцам звальняць супрацоўнікаў без COVID-сертыфікатаў.
Пік захворвання фіксуюць ва Украіне. Разам з гэтым у краіне высокія паказчыкі смяротнасці ад COVID. На гэтым фоне Еўрасаюз выключыў Украіну з "зялёнага спісу", тым самым прызнаўшы, што падарожжа ў гэту краіну небяспечна з эпідмеркаванняў.
Тэмпы захворвання па ўсёй Еўропе выклікаюць трывогу. Пра гэта паведаміў дырэктар рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюгэ. Паводле яго слоў, калі тэндэнцыя не зменіцца, то да лютага рэгіён можа атрымаць яшчэ паўмільёна смерцяў.
У Латвіі работадаўцам дазволілі звальняць супрацоўнікаў без COVID-сертыфікатаў
6 ноября 2021













