У Латвіі прынялі закон аб забароне нашэння савецкай і нацысцкай ваеннай формы

20 июня 2019

Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні прыняў законапраект аб забароне нашэння савецкай і нацысцкай ваеннай формы на масавых мерапрыемствах, уключаючы Дзень Перамогі. За парушэнне закону прадугледжаны штраф у памеры сямісот еўра для фізічных асоб, і 7 тысяч 100 еўра - для кампаній. Пад забарону трапілі таксама нацысцкая свастыка, знакі СС, сярпа і молата, флагі, гербы і гімны СССР і Трэцяга Рэйха. Новаўвядзенне ўступіць у сілу 1 студзеня.