У Латвіі не будуць дапамагаць непрышчэпленым пенсіянерам

12 октября 2021
Улады Латвіі не будуць дапамагаць непрышчэпленым пенсіянерам. Раней урад краіны вырашыў субсідзіраваць пажылых жыхароў падчас энергетычнага крызісу. На фоне электрычнасці, якая падаражэла, кіруючая кааліцыя Латвіі дамовілася выплачваць пенсіянерам па 20 еўра за месяц. Але толькі тым, хто вакцынаваўся ад каранавіруса. Такім чынам урад мае намер стымуляваць пажылых на прышчэпку.