У Латвіі рыхтуюцца абвясціць энергетычны крызіс

24 декабря 2021
Даўгаўпілс першым у Латвіі плануе абвясціць энергетычны крызіс ужо ў найбліжэйшы панядзелак! У гарадскім самакіраванні адзначылі, што за апошнія тры месяцы было зроблена ўсё магчымае, каб пазбегнуць краху ў цеплазабеспячэнні, аднак ужо неабходна звяртацца па дзярждапамогу. Без гэтага гораду ўжо ў лютым пагражае  трохразовае павышэнне тарыфаў. Такія крызісы чакаюцца і ў многіх іншых гарадах. На сусветных рынках кошт газу вырас больш як у 10 разоў за год, што прывяло да павелічэння тарыфаў на цяпло. Прагназуецца, што студзень і люты будуць самымі цяжкімі для латвійскіх самакіраванняў.  Спад цэн на энергарэсурсы чакаецца ў сакавіку.