Пастаянна змяняюцца звесткі аб пацярпелых у Лас-Вегасе, іх колькасць расце. Ужо больш за 400 параненых, паўсотні загінулі. 12 пацярпелых - у крытычным стане.
Злачынцам аказаўся 64-гадовы мужчына Сцівен Пэдак, які раней не трапляў у поле зроку праваахоўнікаў. Ён быў ліквідаваны на месцы. У яго гасцінічным нумары знайшлі не менш за 8 адзінак зброі. Саўдзельніца Пэдака змагла ўцячы. Амерыканскія СМІ называюць здарэнне самым масавым расстрэлам у гісторыі ЗША.













