У Лапландыі пабудавалі ледзяны гатэль паводле серыяла "Гульня прастолаў"

17 января 2018

На ўзвядзенне гасцініцы пайшло 350 тон лёду і 20 тысяч тон снегу. Нумары гасцініцы ўпрыгожаны ледзянымі скульптурамі герояў фантастычнай драмы. Ноч знаходжання каштуе ад 200 долараў. Зрэшты, у гатэлі надоўга не затрымліваюцца - тэмпература ў пакоі каля 5 марозу. А пастаяльцы начуюць у спальных мяшках.