У Кыргызстане ў нядзелю прайшлі парламенцкія выбары

5 октября 2015

За 120 месцаў у парламенце вялі барацьбу 14 партый. Паводле папярэдніх вынікаў, лідзіруе Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана. На 2-м месцы - партыя "Рэспубліка-Айчына". У парламент прайшлі таксама партыі "Анугуу - Прагрэс", "Кыргызстан", "Бір бол" і "Ата-Мекен". За ходам галасавання сачылі больш за 600 міжнародных назіральнікаў з 69 краін, уключаючы прадстаўнікоў АБСЕ. Яўка склала 59 % - гэта больш за паўтара мільёна выбаршчыкаў. Афіцыйныя вынікі выбараў у Кыргызстане будуць аб'яўлены да 25 кастрычніка.