У Кыргызстане сёння дзень жалобы

17 января 2017

Пошукавыя работы на месцы трагедыі працягваюцца. З-пад завалаў дасталі 15 чалавек, ім аказваюць меддапамогу.   Паводле папярэдніх звестак, самалёт турэцкай авіякампаніі ўпаў на дачны пасёлак  з-за памылкі пілотаў. Пра гэта на брыфінгу паведаміў першы віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызстана Мухамметкалы Абулгазіеў.

Boeing    накіроўваўся па маршруце Ганконг - Бішкек - Стамбул і  не даляцеў да аэрапорта Манас у Бішкеку, дзе павінен быў дазаправіцца. Экіпаж атрымаў дазвол ад дыспетчараў на пасадку. І ўмовы надвор’я дазвалялі прызямленне. Да гэтага ва ўмовах  туману ажыццявілі пасадку 11 самалётаў.