У Курдыстане падводзяць вынікі рэферэндуму аб незалежнасці

26 сентября 2017

У іракскім Курдыстане падводзяць вынікі рэферэндуму аб незалежнасці. Паводле звестак выбарчых участкаў, яўка была вельмі высокай - амаль 80%. Так сказалі 90% выбаршчыкаў, а гэта каля 4,5 мільёна чалавек. На вуліцах страляніна з аўтамабіляў, феерверкі і гулянні. Тым часам улады Ірака працягваюць настойваць, што рэферэндум антыканстытуцыйны. Супраць яго правядзення напярэдадні выступілі таксама ЗША, Еўрасаюз, Турцыя і Іран. Свет асцерагаецца, што галасаванне дэстабілізуе блізкаўсходні рэгіён, бо прыклад курдскіх абшчын могуць пераняць і ў іншых краінах.