У кубінскай сталіцы пацярпеў крушэнне "Боінг-737" мясцовых авіяліній

18 мая 2018

Тэрміновыя і трагічныя навіны некалькі хвілін таму прыйшлі з Вострава свабоды. У кубінскай сталіцы пацярпеў крушэнне "Боінг-737" мясцовых авіяліній. Паводле папярэдніх звестак, на борце паветранага судна было каля ста чалавек. Ці ёсць ацалелыя, невядома. Мясцовыя СМІ перадаюць, што лайнер зваліўся праз некалькі хвілін пасля ўзлёту з аэрапорта Гаваны. Самалёт накіроўваўся ў горад Альгін. Толькі што мы звязаліся з пасольствам нашай краіны ў Кубе, прадстаўнікі дыпмісіі ўдакладняюць, ці знаходзіліся на борце самалёта грамадзяне Беларусі.