У кругасветны пералёт сёння адправіцца ўнікальны самалёт на сонечных батарэях

9 марта 2015

З Абу-Дабі сёння ў кругасветны пералёт адправіцца ўнікальны самалёт на сонечных батарэях "Сонечны імпульс - 2". Яго стварылі швейцарскія энтузіясты. Апарат пераадолее 35 000 кіламетраў, правядзе ў палёце пяць месяцаў. Увесь гэты час самалёт будзе зараджацца толькі ад сонечных батарэй на яго крылах. Маршрут праляжа з Абу-Дабі ў Аман, затым у Індыю, Кітай, праз Ціхі акіян у ЗША і краіны Еўропы. На маршруце запланавана 12 пасадак. "Сонечны імпульс - 2" распрацоўваўся так, каб знаходзіцца ў паветры кругласутачна, паколькі лішкі сонечнай энергіі могуць назапашвацца ў сістэме кандэнсатараў, якія можна выкарыстоўваць пры палёце ўначы.