У Краснаярскам краі прарвала дамбу

19 октября 2019

Загінулі як мінімум 10 чалавек, яшчэ 15 лічацца прапаўшымі без весткі. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне пасёлка Шчацінкіна  - там размешчана золатаздабыўное прадпрыемства. У выніку  здарэння аказаліся затопленымі два інтэрнаты. Зараз на месца разбурэння дамбы з найбліжэйшых гарадоў накіроўваюцца аварыйна-выратавальныя службы, у тым ліку авіяцыя.