У Кракаве ўпершыню нарадзіліся адразу 6 блізнят

21 мая 2019

У Кракаве ўпершыню нарадзіліся адразу 6 блізнят:  4 дзяўчынкі і 2 хлопчыкі. Усе яны з'явіліся на свет ва Універсітэцкай бальніцы. Прычым спачатку чакалася, што дзяцей у маці  будзе 5. Вага кожнага малыша - каля кілаграма. Немаўлят змясцілі ў спецыяльныя інкубатары. Шчаслівых бацькоў, у якіх ужо быў двухгадовы сын, павіншаваў прэзідэнт Польшчы  Анджэй Дуда.