Арганізатары прыгатавалі 50 тысяч порцый розных страў - варэнікі, капусту з грыбамі, суп. Сёлета да дабрачыннай акцыі было падрыхтавана таксама 10 тысяч порцый карпа, якога палякі звычайна ядуць на Каляды. Кракаўская Куцця - гэта самае буйное перадкаляднае мерапрыемства ў Польшчы. На яго часта прыязджаюць жыхары іншых гарадоў краіны. Тыя, хто жадае дапамагчы, прывозяць ежу, што раздаецца бедным.













