У Кракаве скарачаюць дапамогу бежанцам з Украіны

13 апреля 2022

У Еўропе ўжо не рады і ўкраінскім гасцям. У Кракаве ўсё менш дапамагаюць бежанцам з Украіны: для іх не хапае спальных месцаў, медыкаментаў і прадметаў гігіены. Аб гэтым паведамляюць  валанцёры, якія працуюць з украінцамі на галоўным гарадскім вакзале. 

У апошні час узнік дэфіцыт прадметаў першай неабходнасці і дзіцячых тавараў. Нядзіўна! У  горадзе з насельніцтвам 780 тысяч колькасць бежанцаў з Украіны ўжо перавысіла 150 тысяч. Прыехаўшых ужо няма дзе размяшчаць: перапоўненыя вакзалы і гарадскія хосталы. Украінцам усё больш цяжка атрымліваць дакументы для знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Сюды з пачатку спецаперацыі ва Украіне трапілі больш як 2,5 млн украінцаў.