У Кракаве праходзіць 77-ы традыцыйны конкурс батлеек

10 декабря 2019
Батлейкі з пацерак, фольгі і кардону. У польскім Кракаве праходзіць 77-ы традыцыйны конкурс вырабаў. Сцэны Раства, якія майструюць уручную, называюць кракаўскімі шопкамі. Іх узводзяць у выглядзе касцёла. Канструкцыі разнастайныя: ад дзіцячых (з фольгі) да мудрагелістых твораў мастацтва. На працу можа спатрэбіцца як некалькі дзён, так і некалькі месяцаў. Летась ЮНЕСКА ўнесла традыцыю стварэння кракаўскіх шопак у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.