У Коста-Рыцы вывяргаецца вулкан Турыальба

31 Кастрычніка 2014
Аблокі попелу дасягнулі сталіцы краіны горада Сан-Хасэ. Жыхароў раёнаў, размешчаных непадалёк, эвакуіруюць. Паведамленняў аб ахвярах або пацярпелых пакуль няма. Сейсмолагі завуць гэтае вывяржэнне найбуйнейшым за апошнія 100 гадоў. Турыальба - другі па велічыні вулкан у Коста-Рыцы. Адзначым, усяго ў краіне іх больш за 10.