У Косаве ад выбуху на вугальнай ЦЭЦ загінулі сама меней 3 чалавекі

6 июня 2014

У Косаве ад выбуху на вугальнай ЦЭЦ загінулі сама меней 3 чалавекі, яшчэ больш за 10 атрымалі раненні. Выбух было чуваць нават за 10 кіламетраў ад электрастанцыі. Пашкоджана некалькі дамоў у гарадку Абіліч, дзе знаходзіцца ЦЭЦ. Да месца здарэння прыбылі пажарныя падраздзяленні.