У кангрэсе ЗША адобрылі законапраекты, якія дазволяць аднавіць працу ўрада

4 января 2019

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША адобрыла законапраекты, якія дазволяць аднавіць працу ўрада. Спікерам палаты зноў абраная кангрэсмен ад штата Каліфорнія Нэнсі Пэласі. Прычым гэтая пасада лічыцца 3-й па важнасці ў Вашынгтоне пасля прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта. Ужо сёння павінна адбыцца новая закрытая сустрэча Дональда Трампа з лідарамі кангрэса. Яны зноў паспрабуюць дамовіцца па пытанні фінансавання будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Раней ніводны з бакоў на саступкі не ішоў. У сувязі з гэтым федэральны ўрад працягвае працаваць у рэжыме так званага шатдаўна