У Конга абрушылася сцяна футбольнага стадыёна

13 мая 2014

Сама меней, 15 чалавек загінулі і больш як 20 атрымалі раненні ў выніку таўкатні на футбольным матчы ў сталіцы Конга. Паніку справацыраваў слёзатачывы газ, які прымяніла паліцыя, каб супакоіць агрэсіўных фанатаў. У самым канцы матчу яны сталі кідаць на поле камяні, некалькі разоў арбітр спыняў сустрэчу. Бойка, якая завязалася паміж фанатамі, прывяла нават да абвальвання адной са сцен стадыёна.