У Комі высвятляюць акалічнасці выбуху на шахце Варкуцінская.

11 февраля 2013
Пры гэтым МУС паведамляе аб 18-ці загінуўшых. Да гэтага моманту на паверхню паднятыя трое пацярпелых. Іх стан урачы ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці. Лёс яшчэ аднаго шахцёра ўдакладняецца. Усяго ў момант аварыі пад зямлёй знаходзіліся 259 чалавек - большасць эвакуявалі. Праверку пачаў Следчы камітэт, узбуджана крымінальная справа. Паводле папярэдніх звестак, на аварыйным участку на глыбіні 800 метраў адбыўся выбух метану. Зараз ратавальнікі прыпынілі аперацыю, асцерагаючыся паўторнага выбуху. Шахта Варкуцінская здадзеная ў эксплуатацыю ў 1973-м годзе, і за гэтыя гады гэта ўжо пятая аварыя.