У Калумбіі завершана расследаванне крушэння балівійскага самалёта

27 декабря 2016

На яго борце знаходзілася бразільская футбольная каманда "Шапекаэнсэ". Па словах следчых, машына была спраўная. А вось пілот мала таго, што вырашыў не прасіць дазапраўкі перад вылетам, яшчэ і вельмі позна паведаміў аб няспраўных рухавіках. Адказнасць за трагедыю таксама нясуць авіякампанія LaMiaі балівійскія рэгулюючыя органы, бо яны зацвердзілі план палёту, ведаючы аб парушэннях. Самалёт быў перагружаны і ляцеў значна вышэй, чым дазвалялі тэхнічныя характарыстыкі. Пілот - саўладальнік кампаніі - загінуў у катастрофе. Кіраўнік авіяперавозчыка і яго сын затрыманыя і чакаюць суда.