У Каларада на прыватны дом рухнуў аднаматорны самалёт

6 мая 2014
У амерыканскім штаце Каларада на прыватны дом рухнуў аднаматорны самалёт. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пілот паспеў пакінуць кабіну і прызямліўся з парашутам, а ў доме, які пасля падзення самалёта загарэўся, у момант надзвычайнага здарэння нікога не было. Як стала вядома, самалёт рабіў аблёт населенага пункта з рэкламным плакатам. Прычынай крушэння называюцца непаладкі, аднак, чым яны былі выкліканыя, не ўдакладняецца.