У КНР прэзентуюць Нефрытавага зайца - 5

21 декабря 2013
Кітай працягвае сваю амбіцыйную месяцовую праграму. Яшчэ не сціхлі размовы пра Нефрытавага зайца, а ў КНР прэзентуюць наступны праект. Чарговы беспілотны даследчы апарат назавуць таксама Нефрытавы заяц, праўда, ісці ён будзе чамусьці пад нумарам пяць. Дарэчы, першая кітайская машына-даследчык Месяца прысылае ўсё новыя здымкі спадарожніка Зямлі. Месяцаход разлічаны на працу на працягу трох месяцаў. За гэты час ён пераадолее каля 10 кіламетраў.