У Кнігу рэкордаў Гінеса трапіў самы адукаваны чалавек у свеце

17 февраля 2017

Ім прызнаны італьянскі прафесар Лучана Баеці. Да 70-ці гадоў мужчына мае за плячыма 15 дыпломаў у розных галінах навук. Сярод якіх лінгвістыка, педагогіка, сацыялогія, юрыспрудэнцыя, філасофія, фізіка. Адно з апошніх дасягненняў прафесара - ступень магістра турыстычнага менеджменту. Адзначым, навука займае не ўвесь вольны час Баеці, мужчына мае жонку  і знаходзіць час на валанцёрскую працу.