У кітайскай правінцыі Сычуань адкрыўся новы панда-цэнтр

12 мая 2016

Ён будзе не толькі ахоўваць гадаванцаў, але і займацца навуковымі даследаваннямі. Першымі насельнікамі парку сталі сем маладых бамбукавых мішак. Турысты змогуць назіраць за паводзінамі жывёл са спецыяльных аглядных павільёнаў. Плануецца, што ў новым цэнтры панды змогуць адаптавацца да дзікай прыроды, пасля чаго мішак выпусцяць на волю.