У кітайскай правінцыі Хубэй змянілі метадалогію падліку заражаных

13 февраля 2020
У кітайскай правінцыі Хубэй (эпіцэнтр эпідэміі каранавіруса) змянілі метадалогію падліку заражаных. Зараз пры дыягностыцы выяўляюць так званы клінічны дыягназ, які дазваляе захварэўшым атрымліваць лячэнне на ранняй стадыі. У правінцыі за дзень колькасць выпадкаў заражэння павялічылася на 15 тысяч чалавек, а лік смерцяў  на 242. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя  прызнаюць, што ўспышка ўсё яшчэ можа ісці ў любым кірунку. 

Тым часам, каранавірус стаў прычынай адмены адной з найбуйнейшых у свеце выстаў мабільнай індустрыі - Сусветнага мабільнага кангрэса. Мерапрыемства павінна было прайсці ў Барселоне з 24 па 27 лютага.