У кітайскім Харбіне адкрыўся 30 Міжнародны фестываль лёду і снегу

6 января 2014

Замкі, небаскробы, вялізныя фігуры - сапраўдны горад, які пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. У кітайскім Харбіне адкрыўся 30 Міжнародны фестываль лёду і снегу. Сёлета ў стварэнні гіганцкіх скульптур былі задзейнічаны больш як 10 тысяч чалавек. Сыравіну здабывалі на рацэ Сунгары. Гэтым разам на ўзвядзенне цэлага горада спатрэбілася 180 тысяч кубаметраў снегу і 150 тысяч кубаметраў лёду. Перад захопленымі вачамі паўстаюць казачна прыгожыя мудрагелістай формы замкі, сярод якіх паменшаныя копіі нью-ёркскага небаскроба Эмпайр Стэйт Білдзінг, рымскага Калізея і мноства іншых вядомых у свеце вышынных будынкаў. Упершыню парк лядовых і снежных скульптур у Харбіне быў створаны зімой 1963 года. Рэгіён ідэальна падыходзіць для такога праекта: зімой сярэднемесячная тэмпература тут складае -17. Як чакаецца, сёлета фестываль наведаюць каля мільёна турыстаў, большасць якіх - з Паўднёва-Усходняй Азіі.