У кітайскім Харбіне, дзе праходзіць фестываль ледзяных скульптур, правялі масавае вяселле

9 января 2018

У кітайскім Харбіне, дзе зараз праходзіць міжнародны фестываль ледзяных скульптур, правялі масавае вяселле. Адначасова шлюб узялі 34 пары. Урачыстасць прайшла па ўсіх канонах: спачатку жаніхі і нявесты вымавілі клятву, а затым абмяняліся кольцамі і зладзілі святочную фотасесію. Масаваму вяселлю не перашкодзіў ні раптоўны снегапад, ні досыць нізкія тэмпературы. Маладыя і госці святкавалі ля ледзяных скульптур, якія былі створаныя майстрамі з 15 краін.