У Кітай прыйшла зіма

18 сентября 2013

Зіма заўсёды прыходзіць нечакана, асабліва ў верасні. У гэтым упэўніліся на поўначы Кітая. Тэмпература тут упала адразу на 14 градусаў, і пачалася сапраўдная завея. За некалькі гадзін утварыліся гурбы вышынёй 20 сантыметраў. Снег лёг проста на зялёныя дрэвы. Улады папярэджваюць - магчымы аварыі з-за пагаршэння бачнасці на дарогах і абрывы ліній электраперадачы. А сіноптыкі прагназуюць - ападкі не спыняцца яшчэ тры дні.