У Кітаі забаранілі прадаваць сем мадэляў iPhone

11 декабря 2018

Больш ніякіх яблычных гаджэтаў у Паднябеснай - у Кітаі забаранілі прадаваць сем мадэляў iPhone. Такое рашэнне прыняў народны суд Фучжоу ў сувязі з іскам кампаніі па вытворчасці мікрапрацэсараў Qualcomm, якая абвінавачвае Apple ў парушэнні патэнтавых правоў. Яблычная кампанія ў адказ падала апеляцыю. Дарэчы, пятую частку даходаў Apple атрымлівае ад продажаў смартфонаў менавіта ў Кітаі.