У сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса ў свеце азначылася станоўчая тэндэнцыя

6 апреля 2020
У сітуацыі з COVID-19 у Еўропе азначылася станоўчая тэндэнцыя. У Аўстрыі ўпершыню вылечыліся ад хваробы больш чалавек, чым заразіліся. У Італіі медыкі зарэгістравалі самы нізкі лік выпадкаў смерці за апошнія два тыдні. Другі дзень запар падае і колькасць ахвяраў віруса ў Іспаніі. Таксама там адзначаюць запаволенне тэмпаў распаўсюджвання хваробы. Такая ж дынаміка назіраецца і ў азіяцкім рэгіёне: у Паўднёвай Карэі дзённы прырост інфікаваных стаў адным з самых нізкіх у краіне з канца лютага. А ў Кітаі за суткі ўнутры краін заразіўся толькі 1 чалавек.