У Кітаі выздаравелі амаль 80 % заражаных COVID-19

11 марта 2020
Колькасць тых, хто выздаравеў ад каранавіруса, у свеце  перавысіла 65 тысяч чалавек. У Кітаі амаль 80 % пацыентаў выпісаныя з бальніц. У горадзе Ухань, дзе ўпершыню была зафіксавана ўспышка COVID-19, пачалі працаваць ключавыя прадпрыемствы. Адновяцца і пасажырскія перавозкі ў гарадах правінцыі Хубэй. Урад краіны таксама паабяцаў аказаць гуманітарную дапамогу Італіі  для барацьбы з каранавірусам. А ў выпадку неабходнасці Кітай гатовы паслаць туды групу медыкаў. 


Рэкамендацыя МЗС Беларусі

МЗС нашай краіны рэкамендаваў беларусам устрымацца ад наведвання Італіі і Ізраіля  ў сувязі з уведзенымі ў гэтых краінах дадатковымі абмежаваннямі - каранціну на ўсёй тэрыторыі Італіі і абавязковага 14-дзённага каранціну для ўсіх грамадзян, якія прыбываюць у Ізраіль. 

Cегодня да спісу краін, якія ўвялі шэраг абмежаванняў з-за каранавіруса, дабавілася Украіна. Там з заўтрашняга дня і да 3 красавіка будуць закрыты навучальныя ўстановы, забаронены масавыя мерапрыемствы.