У Кітаі вакол цеплахода, які патануў, устанаўліваюць сеткі

4 июня 2015

У Кітаі вакол цеплахода, які патануў, устанаўліваюць сеткі, каб целы пасажыраў не панесла плынню. Да гэтага моманту выявіць удалося 65 загінуўшых. Лёс больш як 370 чалавек пакуль невядомы. І ратавальнікі не страчваюць надзею знайсці выжыўшых. Яны разразаюць дно судна, каб вадалазы дабраліся да тых, хто мог выжыць у так званых паветраных кішэнях. У аперацыі задзейнічаныя каля 4 тысяч чалавек, верталёты, самалёт і больш як 100 катэраў. Нагадаем, круізны лайнер "Зорка Усходу" сышоў на дно ракі Янцзы вечарам 1 чэрвеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, судна трапіла ў смерч.